Новыя санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі - ціск на ўлады гэтай краіны і ўмяшанне ў яе ўнутраныя справы, заявілі ў пятніцу ў МЗС Расіі.
«Расцэньваем такі крок як адкрыты і непрымальны ціск на беларускія ўлады, якія робяць намаганні дзеля нармалізацыі становішча ўнутры краіны», - гаворыцца ў каментары афіцыйнага прадстаўніка МЗС РФ Марыі Захаравай.
Міністэрства замежных спраў Расіі абвінаваціла таксама Еўрасаюз у парушэнні міжнароднага заканадаўства па неўмяшанні ва ўнутраныя справы другой краіны, паведамляе «Свабода».
Захарава падкрэсліла, што «у адпаведнасці з хаўрусніцкімі абавязаннямі беларускі санкцыйны спіс у адказ, які ўступіў у сілу з сённяшняга дня, пачынае аўтаматычна ўжывацца і ў Расійскай Федэрацыі».
аз