Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўшанаваў ахвяраў Галадамору ва Украіне ў 1932-1933 гадах, паставіўшы да мемарыяла сімвалічны кошык з каласамі.
Таксама Анджэй Дуда запаліў свечку перад Крыжам Герояў Нябеснай Сотні.
Як паведамлялася раней, у панядзелак, 12 кастрычніка, адбудзецца палітычная частка візіту Дуды ва Украіну. У прыватнасці, ён сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, старшынёй Вярхоўнай Рады Дзмітрыем Разумковым і прэм'ер-міністрам Дзянісам Шмыгалём.
ав