Лагатып Веймарскага трыкутнікафота: facebook.com/pg/Stowarzyszenie.Trojkat.Weimarski/community/
Германія, Францыя і Польшча афіцыйна не прызналі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі і заклікалі правесці новыя.
Кіраўнікі МЗС краін Веймарскага трыкутніка выступілі з сумеснай заявай, у якой асудзілі фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў і тое, што пасля гэтага наступіла – гвалт карнікаў супраць мірных грамадзян Беларусі. «Нашыя краіны заклікаюць да новых свабодных і сумленных выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў прысутнасці назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ», – гаворыцца ў заяве.
Міністры падтрымалі санкцыі ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі, і выказалі гатовасць увесці новыя абмежаванні.
нг