Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Канады. Франсуа-Філіп Шампань знаходзіцца ў Вільні з рабочым візітам.
Як паведамляе тэлеграм-канала Ціханоўскай, падчас сустрэчы беларускі палітык зазначыла, што неабходна ўзмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі з усіх бакоў, у тым ліку і з боку міжнароднай супольнасці.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Канады Франсуа-Філіп Шампань яшчэ ў верасні падтрымаў беларускі народ у барацьбе за свабоду і дэмакратыю ды паведаміў пра фінансавую падтрымку грамадзянскай супольнасці з боку Атавы.
вс