Беларуская Служба

Ва ўсім свеце расце колькасць заражаных каранавірусам

18.10.2020 11:01
Ва Украіне за апошнія суткі было выяўлена 5231 заражэнне каранавірусам, 90 пацыентаў з Covid-19 памерлі.
Чэхія PAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Ва Украіне за апошнія суткі было выяўлена 5231 заражэнне каранавірусам, 90 пацыентаў з Covid-19 памерлі, а 1264 чалавекі выздаравелі, паведаміў у нядзелю міністр аховы здароўя Украіны Максім Сцяпанаў.

Напярэдадні штодзённы рэкорд заражэння каранавірусам быў пабіты – пацверджана 6410 інфекцый.

Штодзённы прырост заражэння каранавірусам у Расіі зноў перавысіў 15 000 пасля аднадзённага падзення ніжэй гэтага парога. Як паведамілі ў нядзелю прадстаўнікі ўрада, з суботы было выяўлена 15 099 новых выпадкаў. 185 пацыентаў з Covid-19 памерлі за апошнія 24 гадзіны.

Міністэрства аховы здароўя Чэхіі паведаміла ў нядзелю раніцай, што за апошнія суткі паступіла 8713 выпадкаў заражэння каранавірусам. Гэта самы высокі прырост у выхадныя, калі праводзіцца менш тэстаў.

ав