Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кангрэс ЗША прыняў «Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі»

19.11.2020 12:13
Як адзначаецца ў тлумачэнні да дакумента, тым самым пашыраюцца «паўнамоцтвы прэзідэнта ЗША па ўвядзенні санкцый» у сувязі з выбарамі 2020 года ў Беларусі.
Siedziba Kongresu USA, Kapitol
Siedziba Kongresu USA, Kapitolaoc.gov

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ўхваліла ў сераду законапраект «Аб суверэнітэце, правах чалавека і дэмакратыі ў Беларусі» (Belarus Democracy, Human Rights, and Sovereignty Act), які прадугледжвае магчымае ўвядзенне санкцый супраць расійскіх і беларускіх чыноўнікаў Саюзнай дзяржавы, якія маюць дачыненне да рэпрэсій, піша Тut.by.

Законапраект быў прадстаўлены кангрэсмэнам Крысам Смітам. Ён з'яўляецца адным з аўтарам актаў аб дэмакратыі ў Беларусі 2004, 2006 і 2011 гадоў.

Як адзначаецца ў тлумачэнні да дакумента, тым самым пашыраюцца «паўнамоцтвы прэзідэнта ЗША па ўвядзенні санкцый» у сувязі з выбарамі 2020 года ў Беларусі.

«Прэзідэнт ЗША можа ўвесці візавыя санкцыі супраць любога замежніка, які з'яўляецца сябрам Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі ці ўдзельнічаў у маніпуляцыях на выбарах, або ў дачыненні да ўрадавай асобы, адказнай за пераслед незалежных СМІ, альбо прадстаўніка Саюзнай дзяржавы, альбо расійскага грамадзяніна, які прымаў значны ўдзел у пераследзе СМІ, парушэнні правоў чалавека датычна палітычных рэпрэсій у Беларусі», — гаворыцца ў тэксце.

Акрамя таго абноўлены «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» змяшчае наступныя палажэнні:

-прызнае Каардынацыйную раду законным інстытутам для ўдзелу ў дыялогу аб мірнай перадачы ўлады і не прызнае Аляксандра Лукашэнку «законна абраным лідарам Беларусі»;
-заклікае правесці новыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў свабоднай і справядлівай форме ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ;
-заклікае вызваліць усіх палітычных зняволеных без усялякіх папярэдніх умоў;
-падтрымлівае імкненне народа Беларусі да свабоды веравызнання;
-дазваляе дапамогу ў прасоўванні дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі;
-заяўляе, што ЗША не прызнаюць уключэння Беларусі ў Саюзную дзяржаву з Расіяй;
-патрабуе ад Злучаных Штатаў стратэгіі па прасоўванні вяшчання, свабоды інтэрнэту і доступу да інфармацыі;
аказвае падтрымку беларускім СМІ і прадстаўнікам IT-сектара.

Законапраект павінен таксама атрымаць ухваленне Сената, толькі пасля гэтага ён трапіць на подпіс прэзідэнту ЗША.

эж