Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўрапейскі Звяз адобрыў чарговыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

19.11.2020 12:48
Аднак і гэтым разам краіны ЕЗ абмежаваліся дыпламатычнымі санкцыямі.
Antyrządowe protesty na Białorusi
Antyrządowe protesty na BiałorusiPAP/ITAR-TASS

Міністры замежных спраў краін ЕЗ пагадзіліся пашырыць санкцыі супраць беларускага рэжыму. Рашэнне ўзгоднена падчас відэаканферэнцыі. Гэта адказ ЕЗ на забойства Рамана Бандарэнкі. 31-гадовага мінчука памагатыя рэжыму закатавалі да смерці, з Бруселю перадае карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламецкая:

-Зялёнае святло для пашырэння санкцый – гэта палітычнае рашэнне краін Еўразвяз. Зараз у рабочых групах эксперты дзяржаў ЕЗ складуць чорны спіс з канкрэтнымі прозвішчамі. Зараз у ім 55 чалавек.Спачатку, за жорсткія рэпрэсіі і фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у жніўні, ЕЗ наклаў санкцыі 40 прадстаўнікоў беларускага рэжыму. Тады Аляксандр Лукашэнка не быў у гэтай групе, бо некаторыя краіны спадзяваліся на дыялог. Аднак, пасля ўзмацнення жорсткіх рэпрэсій, Лукашэнка таксама трапіў пад санкцыі разам з 14 прадстаўнікамі рэжыму. Усім, хто ўваходзіць у спіс, забаронены ўезд у ЕЗ, а іх актывы ў Еўропе замарожанныя.

Аднак і гэтым разам краіны ЕЗ абмежаваліся дыпламатычнымі санкцыямі. ЕЗ асцерагацца, што эканамічныя абмежаванні закрануць беларускае грамадства.

iar/эж