Канстытуцыйны суд Іспаніі прызнаў згодным з канстытуцыяй права сваіх улад неадкладна дэпартаваць незаконна прыбылых імігрантаў. Рашэнне Канстытуцыйнага трыбунала датычыцца Закону аб грамадзянскай бяспецы.
Згодна з пастановай, абвешчанай у пятніцу прэс-службамі Канстытуцыйнага суду ў Мадрыдзе, іспанская адміністрацыя мае права ініцыяваць працэдуру неадкладнага вяртання нелегальнага імігранта ў краіну, з якой ён уехаў у Іспанію.
У сваім рашэнні Канстытуцыйны суд адзначыў, што падчас дэпартацыі «неабходна выконваць усе працэдуры, прадугледжаныя дзеючымі міжнароднымі пагадненнямі». Як патлумачыў суд, прысуд распаўсюджваецца як на людзей, якія індывідуальна прыязджаюць у іспанскія анклавы, якія знаходзяцца побач з Марока, так і на вялікія групы імігрантаў, якія сумесна спрабуюць прарвацца на гэтыя тэрыторыі.
Іспанскія газеты «El Mundo» і «ABC» звяртаюць увагу, што рашэнне Канстытуцыйнага суду супадае ў часе з павелічэннем прытоку нелегальных імігрантаў з Афрыкі на Канарскія выспы, а таксама з велізарнымі праблемамі, з якімі ў кіраванні сітуацыяй сутыкаюцца мясцовыя адміністрацыі.
У пятніцу кіраўнік іспанскага міністэрства ўнутраных спраў Фернанда Грандэ-Марласка адправіўся ў сталіцу Марока Рабат, каб папрасіць улады Марока ўзмацніць кантроль над узбярэжжам краіны, з якой у цяперашні час большасць лодак з імігрантамі адпраўляюцца на Канарскія выспы.
Паводле іспанскіх СМІ, улады Марока ўскосна вінаватыя ў іміграцыйным крызісе на Канарскіх выспах, паколькі дзякуючы пасіўнасці марской паліцыі яны «дазваляюць масавую міграцыю» на архіпелаг. Больш за палову нелегалаў, якія прыбываюць туды, грамадзяне Марока.
З 1 студзеня па 16 лістапада на Канарскія выспы дабраліся 18 тысяч нелегальных імігрантаў, гэта больш чым на 1000 адсоткаў, чым за ўвесь 2019 год.
ав