Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Хакеры Паўночнай Карэі хацелі скрасці інфармацыю пра вакцыну ад каранавірусу

27.11.2020 09:05
Афіцыйна Паўночная Карэя заяўляе, што ў яе няма каранавірусу.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneElle Aon/shutterstock

Паўднёвакарэйская выведка сарвала спробу паўночнакарэйскіх хакераў скрасці звесткі ў кампаній Паўднёвай Карэі, якія распрацоўваюць вакцыну супраць каранавірусу. Інфармацыю перадае агенцтва News1, на якое спасылаецца Reuters.

Інфармацыю пра хакерскія атакі з Поўначы прадставіў адзін з паўднёвакарэйскіх дэпутатаў пасля сустрэчы з прадстаўнікамі спецслужбаў. Не ўдакладняецца, якая з паўднёвакарэйскіх фармацэўтычных кампаній стала аб'ектам нападу. Усе спробы пранікнуць на серверы кампаній былі сарваныя. На мінулым тыдні Microsoft заявіў пра падобную сітуацыю. Па словах следчых кампаніі, хакеры, якія працуюць для расійскіх і паўночнакарэйскіх уладаў, хацелі скрасці інфармацыю пра распрацоўку вакцыны супраць каранавіруснай інфекцыі ў 7 фармацэўтычных кампаній і навукоўцаў з Паўднёвай Карэі, Канады, Францыі, Індыі і ЗША.

Паўночная Карэя заяўляе, што ў яе няма каранавірусу. Аднак, згодна звесткам з незалежных крыніц, эпідэмія распаўсюджваецца на тэрыторыі гэтай Паўночнай Карэі здаўна, і дзяржава - не толькі з-за пандэміі і закрыцця межаў, але і з-за ўвядзення раней санкцый - знаходзіцца пад пагрозай гуманітарнага крызісу.

IAR/нг