Сёння ў Літве зноў запрацуюць пункты пропуску. З 12.00 на іх пачнуць правяраць кіроўцаў, якія вырашылі пакінуць тэрыторыю сваёй тэрытарыяльнай адзінкі. У мінулыя выходныя на такіх пунктаў былі затрыманыя і вернутыя назад амаль дзесяць тысяч машын.
Забарона на перамяшчэнне паміж тэрытарыяльнымі адзінкамі была ўведзена ў Літве тыдзень таму з мэтай абмежавання колькасці новых заражэнняў каранавірусам.
На літоўскіх дарогах будзе ўстаноўлена каля 250 пунктаў пропуску. Правяраць кіроўцаў будуць каля 900 паліцыянтаў, жандараў і памежнікаў. Акцыя будзе доўжыцца да 27 снежня.
На гэты раз функцыянеры будуць кантраляваць не толькі кіроўцаў, якія ўязджаюць у буйныя гарады, але і тых, хто вырашыў іх пакінуць. За спробу незаконна дабрацца да іншых частак краіны пагражаюць высокія штрафы.
Тыдзень таму ўлады Літвы таксама ўвялі абмежаванні ў гандлі і паслугах. Чакаецца, што нацыянальны каранцін у Літве працягнецца да 31 снежня, але некаторыя абмежаванні будуць дзейнічаць да 3 студзеня.
Учора ў Літве ад COVID-19 памерлі 54 пацыенты – гэта найбольшая сутачная колькасць смерцяў з пачатку пандэміі ў гэтай краіне. Да гэтага часу ў Літве былі зафіксавана больш за 116 000 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі.
аз