Славак забаронена выходзіць з дому без абгрунтаванай патрэбы. Святочныя візіты да блізкіх магчымыя, аднак у сувязі з эпідэмічнай пагрозы ўлады заклікалі абмежаваць сацыяльныя кантакты.
«Давайце правядзем гэтыя Каляды дома», – заклікаў славацкі міністр аховы здароўя Марэк Крайчы, папрасіўшы суайчыннікаў падумаць пра тое, з кім яны сустрэнуцца за калядным сталом, каб у наступныя дні больш не наведваць іншых людзей:
-Ад імя медычнага персаналу, які праводзіць святы каля бальнічных ложкаў, прашу вас несці адказнасць і прытрымлівацца нашым рэкамендацыям.
Аднак кантраляваць кантакты на практыцы будзе немагчыма, таму ўлады разлічваюць на адказнасць грамадзян. Прэзідэнт Славаччыны Зузана Чапутава таксама папрасіла славакаў выконваць сацыяльныя абмежаванні:
-Я расцэньваю гэта не толькі як праяву адказнасці, але як і салідарнасць з тымі, хто пакутуе ў лякарнях і хто змагаецца за сваё жыццё. Самы вялікі падарунак, які мы можам цяпер сабе зрабіць – гэта здароўе.
За апошнія суткі ПЦР-тэсты выявілі ў Славаччыне 2 новых выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2. Станоўчы вынік паказаў амаль кожны пяты тэст.
iar/эж