Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Санкт-Пецярбургу затрымалі 15 чалавек, якія сабраліся на пікет каля консульства Беларусі

27.12.2020 06:37
Сярод затрыманых - журналісты незалежных расійскіх СМІ.
Нацыянальныя колеры Беларусіфота: Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У суботу вечарам паліцыя ў Санкт-Пецярбургу затрымала 15 чалавек, якія сабраліся каля консульства Беларусі, каб прадэманстраваць сваю падтрымку апазіцыі ў гэтай краіне. Сярод затрыманых - журналісты незалежных расійскіх СМІ, паведамляе "Новая газета". Затрыманне супрацоўнікі паліцыі абгрунтавалі тым, што дэманстранты ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным сходзе.

Сярод затрыманых - карэспандэнты сайтаў: “Север. Реаліі” і "Паўночны Захад МБХ медыя". Апошні партал звязаны з былым старшынём ЮКОСа Міхаілам Хадаркоўскім.

Акцыі падтрымкі беларускай апазіцыі працягваюцца ў Санкт-Пецярбургу даўно, суботу быў 139-ы дзень. Нядаўна ўдзельнікі гэтых дэманстрацый заявілі, што паліцыя паведаміла ім пра забарону на выкарыстанне сімволікі ў бел-чырвона-белых колерах. Аднак па інфармацыі паліцыі, проста знаходзіцца перад консульствам без забароненай сімволікі не забараняецца. У дэманстрацыях бяруць удзел беларусы, якія пражываюць у Санкт-Пецярбургу. Яны патрабуюць - як і апазіцыя ў Мінску - адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі з пасады прэзідэнта дзяржавы.

З Масквы Анна Врубэль (PAP)/нг