Цягам серады, 30 снежня, у Чэхіі было выяўлена 16 939 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, што стала самым высокім паказчыкам з пачатку эпідэміі.
Найбольшую занепакоенасць сярод экспертаў выклікае працэнтнае колькасць пазітыўных тэстаў – 52%. Эксперты таксама падкрэсліваюць, што дадзеныя лічбы адлюстроўваюць не бягучую сітуацыю і нават не перыяд калядных святаў, а становішча спраў двума тыднямі раней, калі ў краіне дзейнічаў трэці ўзровень эпідэмічнай небяспекі і былі адмененыя найбольш строгія абмежавальныя захады.
Усяго па дадзеных на 31 снежня ў Чэхіі налічваецца 114 500 асоб, заражаных каранавірусам, з іх 5 893 знаходзіцца ў больніцы, з якіх 845 у цяжкім стане. З пачатку сакавіка каранавірусам у Чэхіі заразілася амаль 662 тысячы.
radio.cz/эж