Метэаролагі папярэджваюць, што пад удар стыхіі (моцных завеяў ды маразоў) трапяць 14 рэгіёнаў краіны, у гарах магчымыя сходы лавін.
Найбольш складаная сітуацыя ў Каталоніі і Кантабрыі на поўначы краіны. У правінцыях Кастылія, Леон і Ля-Рыёха некаторыя дарогі закрыты. 350 чалавек былі эвакуіраваны з пасёлку Навасерады непадалёк ад Мадрыда, якую снег адрэзаў ад свету. Па ўсім рэгіёне пануюць складаныя ўмовы руху.
ПР/юл