Перад надыходам 2020 года аналітыкі, якія пісалі прагнозы на новы год, спадзяваліся самых розных падзей, але не сусветнай пандэміі заразнай хваробы – паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
У мінулагоднім выданні The Economist, якое было прысвечана прагнозам на новы год, слова «эпідэмія» сустракаецца раз, але гэта звязана з эпідэміяй СНІДу. У апошні год дэкады, на думку аўтараў прагнозаў, важнейшыя падзеі павінны былі адбывацца ў ЗША. Прэзідэнцкія выбары і рост напружання на лініі ЗША – Іран былі галоўным прадметам зацікаўлення аналітыкаў.
Financial Times, у сваю чаргу, не спадзяваўся рэцэсіі ў Злучаных Штатах. У 2019 годзе эканамічная сітуацыя ў ЗША была вельмі стабільнай. Беспрацоўе было на рэкордна нізкім узроўні – 3,68%, паўставалі новыя працоўныя месцы. Эканамісты меркавалі, што трэнд захаваецца ў 2020 годзе. Аднак прыйшоў каранавірус і выклікаў магутны крызіс у эканоміцы. Працу страціў мільён амерыканцаў, беспрацоўе вырасла да 6,7%.
Таксама каментатары спадзяваліся, што сацсеткі зноў акажуць вялікі ўплыў на вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. На думку аўтараў прагнозаў, на гэты раз значную ролю адыграе не Фэйсбук, а Інстаграм. Удалося гэта прадухіліць. Сацсеткі ўвялі шэраг механізмаў, якія дазвалялі правяраць праўдзівасць апублікаванай інфармацыі.
нг