Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украінская пракуратура мае чарговыя падазрэнні ў дачыненні да Славаміра Новака

05.01.2021 10:42
Былы польскі міністр транспарту, будучы кіраўніком «Укравтодора», на думку следчых, не выканаў рашэння ўкраінскага суда.
 ,  2011
Славамір Новак, 2011By Platforma Obywatelska RP from Polska - Ten plik jest fragmentem innego pliku: Minister w Kancelarii Prezydenta Sławomir Nowak (5828462416).jpg, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=52394453

Гэта яшчэ адно падазрэнне ў дачыненні да былога польскага палітыка, якога абвінавачваюць у карупцыі.

Украінская генпракуратура паведаміла, што накіравала ў Польшчу паведамленне пра падазрэнні ў дачыненні да былога кіраўніка «Укравтодора». Паводле следчых, Славамір Новак, кіруючы ўкраінскай дзяржаўнай кампаніяй, адказнай за будаўніцтва дарог, наўмысна ігнараваў прысуд украінскага суду. Гаворка ідзе пра рашэнне Вярхоўнага суду Украіны, які загадаў аднавіць на пасадзе аднаго з рэгіянальных дырэктараў украінскага прадпрыемства. Паводле ўкраінскай генпракуратуры, у выніку дзеянняў Славаміра Новака «Укравтодор» атрымаў фінансавыя штрафы.

Славамір Новак перастаў працаваць ва Украіне ў 2019 годзе. Там яго западозрылі ў ілжывай дэкларацыі аб маёмасці. Украінскае нацыянальнае бюро па барацьбе з карупцыяй таксама абвінаваціла яго ў прыняцці фінансавых выгад у абмен на заказы на будаўніцтва дарог.

Славамір Новак быў часова арыштаваны ў Польшчы ў ліпені мінулага года Цэнтральным антыкарупцыйным бюро. У прыватнасці, ён падазраецца ў карупцыі і адмыванні грошай. Гэта быў вынік польска-ўкраінскага расследавання.

ав