У шэсці прынялі ўдзел некалькі сотняў чалавек. Яны прайшлі ад месца трагедыі да адной з польскіх парафій. Удзельнікі патрабавалі справядлівасці ў справе Якуба, навядзення парадку ў Чыкага, адстаўкі мэра горада Лоры Лайтфут і губернатара Ілінойса. Яны абвінавацілі ўлады ў блакаванні рашучых дзеянняў паліцыі.
«Я ганаруся тым, што бачу так шмат людзей. Шкада, што менавіта смерць майго сына выклікала яднанне людзей. Мы павінны аб'яднацца, бо хутка нас усіх тут расстраляюць», – сказаў Польскаму радыё Марэк Мархэўка, бацька Якуба. Ён стаў сведкам трагедыі, якая адбылася ў Велікодную нядзелю. Палякі спыніліся перад адной з крамаў у мікрараёне Партаж-Парк. Выходзячы з машыны, Якуб стукнуў іншую машыну. Гэта выклікала сварку, якая скончылася смяротным стрэлам у бок Якуба.
Забойца застаецца на волі. Па словах сваякоў пацярпелага, міліцыя ведае, хто ён. Да гэтага часу яна не назвала яго імя.
У мінулым годзе ў Чыкага былі забітыя 777 чалавек.
ав