XIV Фестываль польскіх фільмаў „Вісла” пачаўся ў Маскве. Жыхары расійскай сталіцы ўбачаць некалькі дзясяткаў карцін у шасці тэматычных групах. Творы польскіх рэжысёраў пакажуць у чатырох сталічных кінатэатрах.
Цырымонія адкрыцця Фестывалю адбудзецца ў кінатэатры „Художвестный” – гістарычнай кіназале Расіі. Польскія стужкі, у тым ліку „Ікар. Легенда пра Метэка Коша” Мацея П'япшыцы ці „Наколькі гэта магчыма далей адсюль” Пятра Дамалеўскага будуць паказаныя ў рамках конкурснай часткі фестывалю. Арганізатары заявілі, што акрамя прафесійнага журы, свой прыз змогуць уручыць таксама гледачы.
Падчас XIV Фестывалю польскіх фільмаў „Вісла” будуць паказаныя таксама фільмы, знятыя паводле твораў Станіслава Лема, а таксама біяграфіі польскіх падарожнікаў. Фестываль будзе працягвацца да 30 траўня.
аз