Польшча будзе хадайнічаць за станоўчую экалагічную ацэнку Даніі па справе будаўніцтва Балтыйскай трубы (Baltic Pipe), паведаміў намеснік міністра замежных спраў Польшчы.
Марцін Пшыдач(Marcin Przydacz) паясніў, што рашэнне Дацкага апеляцыйнага камітэта па навакольным асяроддзі і і харчовых прадуктах аб адмене экалагічнага дазволу на будаўніцтва Балтыйскай трубы, тычыцца толькі адной з трох частак усяго праекта.
- Увесь праект падзеленая на тры часткі. Першая – гэта спалучэнне Даніі з існуючым газаправодам з Нарвежскага шэльфа і Германію. Другая – пашырэнне інфраструктуры на тэрыторыі Даніі і трэцяя, спрэчная частка, то бок Baltic Pipe – труба з Даніі ў Польшчу. Дзве першыя часткі інвестыцыі бяспечныя. У інтарэсе Польшчы і Цэнтральнай Еўропы – хутка завершыць рэалізацыю згаданага праекта.
Нагадваем, дацкі Апеляцыйны камітэт па ахове навакольнага асяроддзя і харчовых прадуктах адмяніў экалагічны дазвол, выдадзены Дацкім агенцтвам па ахове навакольнага асяроддзя ў ліпені 2019 года. Цяпер агенцтва павінна яшчэ раз разгледзець справу выдачы дазволу. З гэтай мэтай яно павінна правесці дадатковыя даследаванні, каб ацаніць, ці можа інвестыцыя знішчыць альбо пашкодзіць месцы размнажэння і адпачынку некаторых відаў мышэй і кажаноў.
Гаворка ідзе пра сухапутную частку газаправода, даўжынёй у 210 кіламетраў, якая будзе праходзіць праз Ютландыю і выспы Фюн і Зеландыя.
Будаўніцтва Балтыйскай трубы павінна быць завершанае восенню будучага года.
аз