Беларуская Служба

Міжнародны суд у Гаазе пакінуў без змен прысуд Ратку Младзічу

09.06.2021 09:32
Пакуль невядома, дзе былы камандзір баснійскіх сербаў будзе адбываць астатнюю частку пакарання.
a
Раткa МладзічPAP/EPA/PETER DEJONG / POOL

Міжнародны суд ААН у Гаазе падтрымаў прысуд пажыццёвага зняволення былому камандзіры баснійскіх сербаў Ратку Младзічу. У 2017 годзе Міжнародны суд па былой Югаславіі прызнаў яго вінаватым у генацыдзе, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці. Ён быў прыгавораны да пажыццёвага зняволення за ўдзел у разні амаль 8 400 баснійскіх мусульманаў у Срэбраніцы ў 1995 годзе.

Масавыя расстрэлы мусульманскіх мужчын і юнакоў, здзейсненыя ўзброенымі групоўкамі баснійскіх сербаў падчас вайны ў Босніі лічацца найбуйнейшым генацыдам у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны.

Сёння апеляцыйны камітэт Міжнароднага суда ў Гаазе прыйшоў да высновы, што Ратка Младзіч не прадставіў доказаў, дастатковых для адмены ранейшага прысуду. Пакуль невядома, дзе былы камандзір баснійскіх сербаў будзе адбываць астатнюю частку пакарання.

аз