Міжнародная група навукоўцаў і дзеячаў культуры, сярод якіх нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Вольга Такарчук, амерыканскі гісторык Цімаці Снайдэр і расійскі эканаміст Сяргей Гурыеў, звярнулася з адкрытым лістом да Еўрапейскай камісіі ды ўрадаў краін Еўропы.
Яны заклікаюць падтрымаць грамадзянскія супольнасці Беларусі і Расіі, супраць якіх у абедзвюх краінах вядуцца масавыя рэпрэсіі. Ініцыятары ліста просяць еўрапейскіх палітыкаў дапамагчы ў стварэнні Усходнееўрапейскага універсітэта на тэрыторыі краін-чальцоў ЕС для рэпрэсаваных студэнтаў і выкладчыкаў, вымушаных бегчы з РБ і РФ.
Размова ідзе пра сотні, тысячы чалавек, перакананыя аўтары звароту, тым больш, што колькасць тых, хто з'язджае, будзе расці, бо рэпрэсіі не спыняюцца.
юл