Беларуская Служба

У Маскве – новы рэкорд смяротнасці ад COVID-19

28.06.2021 11:32
У сваю чаргу ў цэлым за суткі па Расіі выяўлена 21 тыс. 650 чалавек, якія заразіліся вірусам SARS-CoV-2.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneKunal Mahto/Shutterstock

У Маскве за мінулыя суткі ад COVID-19 памерлі 124 чалавекі. Гэта новы максімум з пачатку пандэміі, паведамілі ўлады расійскай сталіцы. Агулам у Маскве памерла больш за 22 тыс. чалавек.

За апошнія суткі ў горадзе выяўлена 7 тыс. 246 выпадкаў заражэння каранавірусам. Колькасць інфікаваных жыхароў Масквы ад пачатку эпідэміі склала больш за 1 млн 346 тыс. чалавек.

У сваю чаргу ў цэлым за суткі па Расіі выяўлена 21 тыс. 650 чалавек, якія заразіліся вірусам SARS-CoV-2. Па краіне колькасць носьбітаў на працягу пандэміі склала больш за 5 млн 473 тыс. грамадзян.

Пры гэтым у свеце фіксуецца мінімальная сутачная смяротнасць ад каранавіруса амаль за восем месяцаў.

вс