Паўднёвая Карэя заявіла пра намер набыць вакцыну супраць Covid-19 на 2022 год. Прэм'ер-міністр дзяржавы паведаміў, што карэйцы атрымаюць як мінімум адну дозу прэпарату супраць каранавірусу ў будучым годзе.
На сённяшні дзень улады Паўднёвай Карэі заказалі 106 мільёнаў доз вакцын Covid-19 ад кампаній Pfizer і Moderna. Гэтай лічбы дастаткова для вакцынацыі 52 мільёнаў чалавек да канца гэтага года. Паводле прагнозаў уладаў Паўднёвай Карэі, мясцовае грамадства дасягне калектыўнага імунітэту да лістапада гэтага года. Дагэтуль там павінна быць прышчэплена не менш за 70 працэнтаў насельніцтва.
На сённяшні дзень прыблізна 30 адсоткаў насельніцтва Паўднёвай Карэі былі прышчэплены прынамсі адной дозай. Цяпер у краіне выяўляюць каля 600 інфекцыяў у дзень. Каля 10 адсоткаў - гэта вельмі заразны штам Дэльта.
IAR/нг