Шэсць прадстаўнікоў Еўрапейскага агенцтва памежнай аховы Frontex пачалі патруляваць літоўска-беларускую мяжу разам з літоўскай памежнай вартай. Урад у Вільні нейкі час таму стаў паведамляць пра павелічэннем колькасці мігрантаў. У асноўным гэта іракцы, якія незаконна перасякаюць зялёную мяжу.
Супрацоўнікі Frontex прыбылі ў Літву з Францыі, Венгрыі і Германіі. Іх накіравалі на патруляванне паўднёвай мяжы з Беларуссю, каля Друскенікаў і Копцыва. Гэта населеныя пункты, якія таксама знаходзяцца недалёка ад польска-літоўскай мяжы.
Да канца гэтага месяца колькасць памежнікаў, якія прыедуць у Літву, павялічыцца ў пяць разоў. Ужо больш за месяц Вільня паведамляе, што колькасць нелегальных мігрантаў, якія перасякаюць літоўскую мяжу, значна ўзрасла. Толькі сёлета ў Літву паспрабавалі патрапіць амаль 700 чалавек, што ў восем разоў больш, чым за ўвесь мінулы год.
Некалькі дзён таму літоўскія ўлады заявілі, што маюць інфармацыю пра тое, што ў Мінску могуць знаходзіцца каля 1500 мігрантаў. Да іх павінны далучыцца іншыя людзі, якія легальна дабіраюцца да беларускай сталіцы на самалёце з Багдада і Стамбула. Улады Вільні лічаць, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі помсціць такім чынам за тое, што Літва актыўна падтрымлівае беларускую апазіцыю. Літоўцы называюць гэтыя дзеянні Мінска «гібрыднай вайной».
IAR/нг