Беларуская Служба

Пасля прамовы Макрона амаль мільён французаў зарэгістраваўся на вакцыну супраць Covid-19

13.07.2021 12:01
Прэзідэнт Францыі абвясціў, што доступ да грамадскіх месцаў для людзей без прышчэпкі будзе абмежаваны з наступнага тыдня.
Эманюэль МакронFoto: PAP/EPA/MICHEL EULER / POOL

Учора амаль мільён французаў зарэгістраваўся на вакцыну супраць Covid-19. Пераважная большасць запісалася на прыём пасля вечаровага звароту Эманюэля Макрона. Прэзідэнт Францыі абвясціў, што вакцынацыя стане абавязковай для медыцынскіх работнікаў з сярэдзіны жніўня, а доступ да грамадскіх месцаў для людзей без прышчэпкі будзе абмежаваны з наступнага тыдня.

Учора больш за 925 тысяч французаў запісаліся на прышчэпку Covid-19. «Гэта абсалютны рэкорд», – паведамляе платформа «Doctolib», дзе можна забраніраваць першую дозу. Папярэдні рэкорд рэгістрацыі складаў 471 тысячу запісаў у дзень. Пасля ўчорашняга выступу прэзідэнта Францыі платформа «Doctolib» зафіксавала больш за 20 тысяч заявак на вакцынацыю кожную хвіліну.

Французы, якія ўчора запісаліся на прышчэпку, наўрад ці атрымаюць другую дозу да сярэдзіны жніўня, адзначаюць каментатары. Гэта азначае, што неўзабаве гэтым людзям давядзецца рабіць тэст на Covid-19 кожны другі дзень, каб атрымаць доступ да забаўляльных, культурных і рэстаранных месцаў – закрытых для людзей без «кавіднага пашпарта».

ав

У Латвіі можна будзе звальняць непрышчэпленых ад кавіду працаўнікоў

07.07.2021 10:53
У апошнія тыдні ўзровень вакцынацыі ў Латвіі зніжаецца.