Беларуская Служба

Германія гарантуе транзіт газу праз Украіну

15.07.2021 15:01
Пра гэта заявіла канцлерка Ангела Мэркель падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Канцлерка Ангела МэркельPAP/EPA/Christian Lietzmann / POOL

Канцлерка Ангела Мэркель паабяцала Украіне падтрымку ў спрэчцы вакол газаправода Nord Stream 2. Падчас сустрэчы ў Берліне з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім канцлерка Германіі пацвердзіла, што гарантуе транзіт газу праз Украіну, паведамляе energetyka24.com са спасылкай на тэлеканал ARD. Нагадваем, паводле Украіны, Nord Stream 2 з'яўляецца пагрозай для яе бяспекі.

«Германія і Францыя падтрымліваюць пазіцыю, што Украіна павінна заставацца транзітнай краінай для энергіі», – сказала Мэркель. Яна таксама дадала, што сур’ёзна ставіцца да засцярогаў Украіны.

Нагадваем, пытанне Nord Stream 2 будзе закранацца таксама падчас сённяшняй сустрэчы нямецкай канцлеркі з прэзідэнтам ЗША у Белым доме.

аз