Беларуская Служба

Жазэ Барэль: ЕЗ гатовы разгледзець далейшыя абмежавальныя меры ў адносінах да Беларусі

15.07.2021 18:06
ЕЗ будзе працягваць рабіць усё неабходнае для падтрымкі беларускага народа.
Joseph Borrell
Joseph BorrellPAP/EPA/OLIVIER HOSLET

«Новая хваля рэпрэсій у Беларусі паказвае, што рэжым Лукашэнкі праводзіць паслядоўную і мэтанакіраваную кампанію на зачыстку ўсіх дысідэнтаў і падаўленне грамадзянскай прасторы», – заявіў у чацвер міністр замежных спраў ЕЗ Жазэ Барэль.

«ЕЗ заклікае беларускія ўлады паважаць міжнародныя абавязацельствы, правы чалавека і асноўныя свабоды. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення затрыманых праваабаронцаў, а таксама іншых палітычных зняволеных, колькасць якіх пастаянна павялічваецца, і цяпер перавышае 550 чалавек. Рэжым павінен спыніць рэпрэсіі і прыцягнуць вінаватых да адказнасці», – запатрабаваў Барэль.

«Сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека і асноўных свабод маюць цану. ЕЗ гатовы разгледзець далейшыя абмежавальныя меры ў адпаведнасці са сваім паслядоўным падыходам. ЕЗ будзе працягваць рабіць усё неабходнае для падтрымкі беларускага народа. Мы будзем працягваць абараняць усіх праваабаронцаў (..) і ўсіх людзей, якія пераследуюцца ў Беларусі», – заявіў міністр замежных спраў ЕЗ.

У сераду беларускія праваахоўныя органы правялі ператрус амаль у 20 абʼяднаннях, партыях і няўрадавых арганізацыях, у тым ліку ў ПЦ «Вясна». Было затрымана шмат актывістаў, у тым ліку кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі.

яс