Злучаныя Штаты Амерыкі заклікаюць беларускія ўлады вызваліць усіх палітвязняў, заявіў прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Нэд Прайс.
«Рэпрэсіі супраць журналістаў і грамадзянскай супольнасці з'яўляюцца самым апошнім праяўленнем жорсткасці рэжыму Лукашэнкі. Мы заклікаем улады Беларусі вызваліць больш за 550 палітычных зняволеных і пачаць дыялог з апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю. Мы падтрымліваем народ Беларусі» – цытуе сайт naviny.online заяву Нэда Прайса ў Твітэры.
яс