Італія звярнулася да еўрапейскіх краін па дапамогу ў тушэнні пажараў на Сардзініі, у правінцыі Арыстана на захадзе выспы. Міністр замежных спраў краіны Луіджы Дзі Маё паведаміў, што грамадзянская абарона Італіі накіравала афіцыйныя запыты на пажарныя самалёты.
Дзве такія машыны ўжо едуць з Францыі. У акцыі ўдзельнічаюць сем самалётаў Canadair. З агнём змагаюцца некалькі соцень пажарных, 11 самалётаў і верталётаў. Да гэтага часу з-за пажару эвакуіравана каля 400 чалавек. Пажар рухаецца ў бок гор і пагражае турыстычнаму гораду Сан-Леанарда. Інфармацыі пра пацярпелых і загінулых няма.
Губернатар Сардзініі Крысціян Салінас ахарактарызаваў пажары як «беспрэцэдэнтную катастрофу». Ён таксама папрасіў італьянскі ўрад дапамогі пацярпелым, а таксама сродкі для аднаўлення лясоў пашкоджаных раёнаў.
Прычыны пажараў пакуль невядомыя. Пракуратура павінна расследаваць гэтае пытанне.
ав