Кіраўнік аддзелу расследаванняў міжнароднага інтэрнэт-выдання Bellingcat Хрыста Грозеў заявіў, што ў апазіцыйныя беларускія структуры ва Украіне інтэграваліся супрацоўнікі расійскага ФСБ пад прыкрыццём. Грозеў сказаў аб гэтым у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».
Ён адзначыў, што ўжо некалькі дзён рэдакцыя працуе над інфармацыяй аб тым, што ў Кіеве прысутныя супрацоўнікі расійскага ФСБ у асяроддзі беларускай апазіцыі.
Паводле Грозева, смерць у Кіеве беларускага актывіста Віталя Шышова – гэта «хутчэй за ўсё» забойства. Журналіст сказаў, што Bellingcat накіроўвае «амаль усе рэсурсы на расследаванне гэтага забойства (калі яно забойства)».
яс/крыніца Свабода