Беларуская Служба

«Талібан» абвясціў аб заканчэнні вайны ў Афганістане

16.08.2021 11:06
Талібы ўзялі пад свой кантроль краіну ўсяго за 9 дзён, яшчэ да таго, як адтуль былі выведзеныя ўсе Войскі ЗША і НАТА.
Więzienie w Afganistanie (zdjęcie ilustracyjne)
Więzienie w Afganistanie (zdjęcie ilustracyjne)JAWAD JALALI/PAP

Талібы занялі прэзідэнцкі палац у Кабуле і фактычна захапілі ўладу ў краіне. Ужо былы прэзідэнт Ашраф Гані пакінуў краіну, як ён заявіў, дзеля таго, каб пазбегнуць кровапраліцця.

Талібы ўзялі пад свой кантроль краіну ўсяго за 9 дзён, яшчэ да таго, як адтуль былі выведзеныя ўсе Войскі ЗША і НАТА. «Талібан» кантралюе ўсе буйныя гарады Афганістана і большасць вайсковых баз. Талібы здолелі захапіць абсталяванне, узбраенне, верталёты і сучасныя сістэмы абароны, перададзеныя ЗША афганскай арміі. Яны таксама занялі базу Баграм – да нядаўняга часу найбуйнейшую амерыканскую базу ў Афганістане, якая з'яўляецца сімвалам 20-гадовай місіі НАТА ў гэтай краіне.

Улады ЗША і яшчэ 65 краін заклікалі «Талібан» дазволіць афганцам і замежным грамадзянам, якія жадаюць зʼехаць з Афганістана, пакінуць краіну.

iar/эж


Еўрасаюз рыхтуецца да чарговай хвалі міграцыі

10.08.2021 16:38
Чарговай крыніцай нестабільнасці, якая накручвае хвалю міграцыі, з’яўляецца Афганістан.

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі заклікаў талібаў спыніць гвалт

13.08.2021 11:24
Далейшую падтрымку афганскага народа палітык паставіў у залежнасць ад «павагі асноўных правоў усіх афганцаў».