Беларуская Служба

Польшча вывезе з Афганістану не толькі палякаў, але і мясцовых супрацоўнікаў

16.08.2021 16:12
Усім з іх, хто захоча пераехаць у Польшчу, будуць прадстаўлены гуманітарныя візы:
   , 16  2021
Дарога ў аэрапорт Кабула, 16 жніўня 2021 года Крыніца: PAP/EPA/STRINGER

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі запэўніў, што Польшча эвакуюе з Афганістана як палякаў, так і супрацоўнікаў польскага боку. Палітык падкрэсліў, што ўсім з іх, хто захоча пераехаць у Польшчу, будуць прадстаўлены гуманітарныя візы:

-Польшча дбае пра тых, хто з намі супрацоўнічаў. Самалёты, дасланыя ў Афганістан пры супрацоўніцтве з нашым амерыканскімі хаўруснікамі, змогуць забраць усіх каго неабходна. Мы эвакуюем як палякаў з семʼямі, так і афганцаў, які нам дапамагалі. Усе яны атрымаюць гуманітарныя візы.

Пасля таго як Злучаныя Штаты вывелі большую частку сваіх войскаў з Афганістана, краіны занялі талібы. Ужо былы прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані пакінуў уцёк у Таджыкістан. Краіны Еўразвяза і НАТА эвакуююць сваіх грамадзянаў з Афганістана. На тэрыторыі аэрапорту сабраліся некалькі сотняў афганцаў, спрабуючы ўцячы з краіны ад талібаў.

iar/эж

Еўрасаюз рыхтуецца да чарговай хвалі міграцыі

10.08.2021 16:38
Чарговай крыніцай нестабільнасці, якая накручвае хвалю міграцыі, з’яўляецца Афганістан.

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі заклікаў талібаў спыніць гвалт

13.08.2021 11:24
Далейшую падтрымку афганскага народа палітык паставіў у залежнасць ад «павагі асноўных правоў усіх афганцаў».

«Талібан» абвясціў аб заканчэнні вайны ў Афганістане

16.08.2021 11:06
Талібы ўзялі пад свой кантроль краіну ўсяго за 9 дзён, яшчэ да таго, як адтуль былі выведзеныя ўсе Войскі ЗША і НАТА.