Беларуская Служба

Ціханоўская заклікала заблакаваць доступ Лукашэнкі да сродкаў МВФ

21.08.2021 13:02
Сродкі, прызначаныя для народа, на самой справе пойдуць на рэпрэсіі супраць беларусаў. 
Swiatłana Cichanouska
Swiatłana CichanouskaPAP/Maciej Kulczyński

Святлана Ціханоўская заклікала міжнародны валютны фонд (МВФ) і ЗША заблакаваць рэжыму Лукашэнкі доступ да сродкаў МВФ. У лісце, накіраваным у пятніцу, 20 жніўня, дырэктару МВФ Крысталіне Георгіевай і міністру фінансаў ЗША Джанет Елен, Ціханоўская, у прыватнасці, выказала меркаванне, што доступ рэжыму Лукашэнкі да сродкаў міжнароднага рэзервовага актыву і абмену ў свабодна канвертоўныя валюты павінен быць закрыты да таго часу, пакуль у Беларусі не будуць праведзеныя новыя свабодныя выбары.

Па словах Ціханоўскай, гэта агульная пазіцыя ўсіх дэмакратычных сіл Беларусі. Яны аргументуюць свой заклік тым, што гэтыя сродкі, прызначаныя для народа, на самой справе пойдуць на рэпрэсіі супраць беларусаў. 

Апазіцыянерка прывяла прыклады жорсткага абыходжання з людзьмі, прысудаў і затрыманняў па палітычных матывах, выкарыстання каронавіруса як біялагічнай зброі ў турмах. Ціханоўская заявіла, што дзеянні рэжыму з кожным днём пагаршаюць і без таго цяжкае эканамічнае становішча Беларусі, і новыя грашовыя пераводы, паводле яе слоў, не павінны дапамагчы Лукашэнку выйграць час для ўтрымання ўлады.

Святлана Ціханоўская таксама падзякавала амерыканскаму сенатару Роберту Мэнэндэсу за ліст у адрас прэзідэнта Злучаных Штатаў Джо Байдэна з заклікам заблакаваць рэжыму Лукашэнкі доступ да 1 мільярду долараў ад МВФ. Ціханоўская і Мэнэндэс сустракаліся падчас яе візіту ў ЗША.

Паводле dw/эж


Святлане Ціханоўскай прысудзілі прэмію міру імя Лотара Крайсіга

12.08.2021 08:27
Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў царкве святога Яна ў Магдэбургу сёлета ў лістападзе.

Ціханоўская заклікала Грузію спыніць пагадненне з КДБ Беларусі

16.08.2021 17:12
16 жніўня Служба бяспекі Грузіі заявіла, што падпісанае ў 2016-м годзе пагадненне аб супрацы з КДБ Беларусі не абавязвае бакі рабіць нешта, што супярэчыць іх дзяржаўным інтарэсам.