Беларуская Служба

Кіраўнік афганскіх талібаў прыбыў у Кабул

22.08.2021 09:37
Мула Абдул Гані Барадар, які сядзеў восем год у турме, цяпер будзе вызначаць склад будучага ўрада.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/Sgt. Victor A. Mancilla / US Central Command Public Affairs /Dostawca: PAP/EPA.

Прыезд Абдулы Гані Барадара ў Кабул - афіцыйная кропка ў перамозе талібаў у вайне, якая скончылася некалькі дзён таму. Нумар 2 у структуры Талібану і яго фактычны лідар зараз будзе абмяркоўваць форму і склад будучага ўрада. Некалькі дзён таму талібы заявілі, што краінай будзе кіраваць спецыяльны савет на чале з эмірам.

Апроч мулы Барадара, у Кабул прыехалі іншыя камандзіры талібаў. Некаторыя з іх сустракаліся з былым празаходнім прэзідэнтам Афганістана Хамідам Карзаем і былым выканаўчым кіраўніком урада доктарам Абдулой. Менавіта гэтыя два палітыкі ў цяперашні час прадстаўляюць былы ўрад у Кабуле з часоў прысутнасці НАТА.

Тым часам у аэрапорце Кабулу працягваецца эвакуацыя замежнікаў і афганскіх паплечнікаў НАТА. Тысячы афганцаў спрабуюць дабрацца да аэрапорта Кабулу, каб вылецець з краіны. У раёне аэрапорта рэгулярна адбываюцца беспарадкі і людзі топчуць адзін аднаго. Афганскія спецпадраздзяленні страляюць у паветра, каб разагнаць натоўп. Верагодна, некалькі афганцаў ужо загінулі ў штурханіне.

Унутры аэрапорта, які ахоўваюць амерыканскія салдаты, прызямляюцца чарговыя самалёты, забіраючы дыпламатаў, грамадзян краін НАТА ды афганскіх супрацоўнікаў. Злучаным Штатам да гэтага часу давялося дэпартаваць каля 13 000 чалавек, а НАТА заявіла, што ў агульнай складанасці Афганістан пакінулі прынамсі 18 000 чалавек.

юл