Беларуская Служба

Еўракамісія ў чарговы раз асудзіла Мінск з-за распальванне міграцыйнага крызісу

24.08.2021 17:23
Брусель супрацоўнічае з Варшавай для аховы мяжы, у той жа часгарантуючы асноўныя правы чалавека і доступ да працэдуры прадстаўлення прытулку.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne. Shutterstock/symbiot

Еўрапейская камісія ў чарговы раз асудзіла ўлады Беларусі за распальванне міграцыйнага крызісу. У Бруселі таксама паведамілі, што супрацоўнічаюць з Польшчай для эфектыўнага кіравання межамі, паведаміў прадстаўнік Еўракамісіі Крысціян Віганд:

-Дазвольце паўтарыць. Мы рашуча не прымаем любыя спробы выкарыстоўваць людзей у палітычных мэтах. Мы не можам пагадзіцца са спробамі краінаў, якія не належаць да супольнасці, падбухторваць або дазваляць нелегальную міграцыю ў Еўрапейскі Звяз.

Ён дадаў, што Брусель супрацоўнічае з Варшавай для аховы мяжы, у той жа часгарантуючы асноўныя правы чалавека і доступ да працэдуры прадстаўлення прытулку.

У Бруселі перакананы, што рэжым Лукашэнкі дапамагае арганізаваць прыбыццё нелегальных мігрантаў у Мінск, пасля чаго палягчае ім перасячэнне мяжы з Літвой і Польшчай. Еўрапейскія чыноўнікі лічаць, што гэта помста рэжыму Лукашэнкі за эканамічныя абмежаванні, уведзеныя ЕЗ у чэрвені.

iar/эж


Прэм'ер Польшчы: Дзеянні Лукашэнкі - гэта элемент гібрыднай вайны і спроба дэстабілізацыі

22.08.2021 08:12
«Дзеянні, накіраваныя супраць Еўрапейскага Звязу, зʼяўляюцца помстай за ўведзеныя супраць Лукашэнкі санкцыі».

Кіраўнікі ўрадаў чатырох краін заявілі, што міграцыйны крызіс выкліканы рэжымам Лукашэнкі мэтанакіравана

23.08.2021 19:21
Прэм’еры Польшчы, Літвы, Латвіі ды Эстоніі заклікалі беларускія ўлады спыніць дзеянні, якія вядуць да нагнятання крызісу на мяжы і ў адносінах з краінамі ЕС.