Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда пачне двухдзённы візіт у Малдове

26.08.2021 10:31
Польшча хоча падтрымаць праеўрапейскі курс Малдовы, пераконваюць прадстаўнікі польскіх уладаў.
  .
Прэзідэнт Анджэй Дуда.PAP/Leszek Szymański

Прэзідэнт Анджэй Дуда пачне двухдзённы візіт у Малдове. Плануюцца сустрэчы з прэзідэнтам краіны Маяй Санду і кіраўніком урада краіны. У пятніцу разам з прэзідэнтамі Украіны і Румыніі Анджэй Дуда будзе святкаваць 30 -годдзе абвяшчэння Малдовай незалежнасці ад СССР. Плануецца таксама сумесная прэс -канферэнцыя прэзідэнтаў.

Каментатары падкрэсліваюць, што візіт прэзідэнта Польшчы ў Малдову праходзіць праз некалькі тыдняў пасля рашучай перамогі на выбарах праеўрапейскай партыі «Дзеянні і салідарнасць», заснаванай цяперашнім прэзідэнтам Маяй Санду.

Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі Якуб Кумах (Jakub Kumoch) падкрэсліў, што Польшча адназначна падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць і праеўрапейскія рэформы Малдовы:

-Польшча будзе падтрымліваць Малдову ў яе намаганнях па стварэнні стабільных дзяржаўных структур, выкараненні карупцыі і прыняцці цалкам еўрапейскага курсу ў знешняй палітыцы.
Мы гатовыя прапанаваць малдаўскай дзяржаве вельмі канкрэтную дапамогу. Гэтыя прапановы ўжо абмяркоўваюцца.

Сустрэча прэзідэнтаў Дуды і Санду запланаваная на сённяшні дзень. У сваю чаргу заўтра ў Кішынёве прэзідэнт Анджэй Дуда наведае вуліцу імя прэзідэнта Леха Качыньскага і ўскладзе вянок да дошкі ў памяць аб трагічна загінулым прэзідэнце і ахвярах Смаленскай катастрофы.

Кіраўнік Польшчы таксама наведае бібліятэку Адама Міцкевіча і сустрэнецца з палякамі, якія жывуць у Малдове, і прадстаўнікамі мясцовых інтэлектуальных і дзелавых колаў.

IAR/аз