Беларуская Служба

На складзе боепрыпасаў на поўдні Казахстана адбыўся чарговы выбух

29.08.2021 16:32
У чацвер у выніку моцнага выбуху загінулі 13 чалавек, больш за тысячу жыхароў суседніх вёсак былі эвакуяваныя.
 .
Сцяг Казахстана.Photo: OpenClipart-Vectors/pixabay.com/CC0 Public Domain

Чарговы выбух адбыўся ў нядзелю на складзе боепрыпасаў вайсковай часткі ў Жамбылскай вобласці, на поўдні Казахстана, паведамілі мясцовыя ўлады. У выніку выбуху ніхто не загінуў.

Гэта чарговы выбух на гэтым складзе боепрыпасаў. У чацвер у выніку моцнага выбуху загінулі 13 чалавек, больш за тысячу жыхароў суседніх вёсак былі эвакуяваныя. Таму нядзеля – дзень жалобы па ўсёй краіне, абвешчаны прэзідэнтам Казахстана.

Паводле мясцовых спецслужбаў, на момант выбуху, які адбыўся ў чацвер, у аб'екце было больш за 500 тон тратылу.

PAP/аз