Беларуская Служба

Польскія паліцыянты пачалі патруляваць літоўска-беларускую мяжу

01.09.2021 13:31
Яны прыехалі ў Вільню па просьбе ўрада Літвы ў сувязі з нелегальнай міграцыяй з Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія паліцыянты пачалі патруляваць літоўска-беларускую мяжу. Польскія функцыянеры прыехалі ў Вільню па просьбе ўрада Літвы ў сувязі з нелегальнай міграцыяй з Беларусі. Больш за 50 паліцыянтаў з Польшчы дапамагаюць літоўскім службам ахоўваюць мяжу з Беларуссю.

«Я не сумняваюся, што мы разам справімся з гэтым выклікам і абаронім Літву і Польшчу ад нападаў, арганізаваных беларускім рэжымам», – сказала кіраўнік МУС Літвы Агнэ Білатэйце.

Улады Вільні падкрэсліваюць, што польскія паліцыянты будуць выконваць задачы на розных участках мяжы.
З ліпеня літоўскім службам дапамагаюць супрацоўнікі агенцтва Frontex, «Еўрапола» і войска. У сувязі з ростам нелегальнай міграцыі Літва абвясціла надзвычайнае становішча. Літоўскія памежнікі не пускаць мігрантаў у краіну. Людзей, якія хочуць нелегальна перасячы мяжу, вяртаюць у Беларусь або накіроўваюць на памежныя пераходы.

За апошнія суткі перайсці літоўска-беларускую мяжу спрабавалі дзесяць нелегалаў.

IAR/аз

Польскія паліцыянты будуць дапамагаць літоўскім памежнікам

31.08.2021 10:31
Група 50 паліцыянтаў з Вялікапольшчы накіраваліся ў Літву, дапамагаць літоўцам ахоўваць мяжу з Беларуссю.