Беларуская Служба

Еўрадэпутат з Польшчы заклікала Еўракамісію размаўляць з Іракам наконт мігрантаў, якіх Лукашэнка прывозіць на мяжу ЕС

01.09.2021 15:27
Анна Фатыга таксама прапануе ўвесці санкцыі супраць кампаніям, якія дапамагаюць беларускаму рэжыму ў кантрабандзе мігрантаў.
Євродепутатка Анна ФотиґаTwitter/Anna Fotyga

Еўрадэпутат ад польскай кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Анна Фатыга заклікала Еўракамісію размаўляць з Іракам наконт мігрантаў, якіх рэжым Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвае ў якасці інструмента ў гібрыднай вайне супраць краін ЕС.

Пра тое, што Мінск працягвае прывозіць мігрантаў з Ірака, а потым прапускае іх праз мяжу з Польшчай, Літвой і Латвіяй, учора казалі прадстаўнікі Еўракамісіі і Славеніі, якая кіруе працай ЕС.

Акрамя перамоваў з Багдадам, еўрадэпутат Анна Фaтыга таксама патрабуе праверыць, ці затрыманыя памежнымі службамі сірыйскія мігранты, не зарэгістраваныя ў якасці бежанцаў у лагерах, якія фінансуе ЕС у Ліване і Турцыі.

«Аляксандр Лукашэнка, які імкнецца любой цаной застацца пры ўладзе, дзякуючы падтрымцы Крамля, перасякае чарговыя межы», – напісала Анна Фатыга ў інтэрпеляцыі, накіраванай Еўракамісіі.

На яе думку, важна ўвесці санкцыі супраць усіх асоб і кампаній, якія ўдзельнічаюць у варожых дзеяннях. «Я не ўяўляю сабе, каб беларускія кампаніі, якіx выкарыстоўваюць службы Лукашэнкі для перавозкі мігрантаў і іх кантрабанды на тэрыторыю ЕС, не падпадалі пад санкцыі і маглі працаваць на тэрыторыі супольнасці. Я спадзяюся, што дзяржавы-члены праявяць салідарнасць з Польшчай і краінамі Балтыі», – падкрэсліла былая кіраўнічка польскага МЗС.

Паводле яе, добра, што чыноўнікі ў Бруселі і ўлады некаторых дзяржаў-членаў зрабілі высновы з памылковай палітыкi 2015 года, калі гэта Расія выкарыстоўвала бежанцаў у якасці зброі для дэстабілізацыі ЕС.

IAR/аз