Беларуская Служба

Прэм'ер Літвы прыняла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы ў польскай гімназіі ў Вільні

01.09.2021 17:34
Інгрыда Шыманіце звярнулася да вучняў і настаўнікаў на польскай мове і высока ацаніла ўзровень польскай адукацыі ў краіне.
Сцяг ЛітвыPhoto:jorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэмʼер-міністр Літвы прыняла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы ў польскай гімназіі імя св. Яна Паўла ІІ у Вільні. Інгрыда Шыманіце звярнулася да вучняў і настаўнікаў на польскай мове.

Яна падзякавала за магчымасць сустрэцца з імі 1 верасня, які ў Літве адзначаецца, як Дзень навукі і ведаў. Палітык падкрэсліла, што віленская гімназія – адна з лепшых навучальных устаноў краіны.
У Літве больш за 70 польскіх школ. Іх наведваюць 12 тысяч вучняў.

Як кажа старшыня Асацыяцыі настаўнікаў польскіх школ у Літве «Macierz Szkolna» Юзаф Квяткоўскі, праблемы польскіх навучальных устаноў у краіне паступова вырашаюцца. Некалькі гадоў таму Літва пагадзілася імпартаваць з Польшчы падручнікі польскай мовы. Польская меншасць, таксама чакае аднаўлення магчымасці здаваць экзамен па польскай мове ў рамках атэстату сталасці. Такая магчымасць была ліквідаваная ў Літве ў 1998 годзе.

IAR/аз