Беларуская Служба

Сёння ў Вільні пройдзе «Нацыянальнае чытанне»

02.09.2021 11:28
Удзельнікі акцыі будуць чытаць «Маральнасць пані Дульскай» у адной з польскіх кавярняў у Вільні.
ВільняPhoto: jackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў Вільні адбудзецца «Нацыянальнае чытанне» – штогадовая акцыя, арганізаваная прэзідэнтам Польшчы. У Літве мерапрыемства адбываецца на два дні раней, чым у Польшчы, нагадвае дырэктар Польскага інстытута ў Вільні Малгажата Стэфановіч-Пэцэля:

- Мы планавалі мерапрыемства яшчэ ў чэрвені, паколькі мы думалі, што ў акцыі прымуць удзел польскія школы. Аднак сітуацыя з пандэміяй нашыя планы памяняла.

Сёлета, як і ў Польшчы, таксама ў сталіцы Літвы ўдзельнікі акцыі будуць чытаць фрагменты камедыі Габрыелі Запольскай «Маральнасць пані Дульскай». Раней кароткую лекцыю пра эпоху ўзнікнення п'есы і яе аўтарку прачытае Ірэна Федаровіч. У сваю чаргу Польскі тэатр «Студыя» ў Вільні падрыхтуе некалькі фрагментаў твора. «Нацыянальнае чытанне» адбудзецца ўвечары ў адной з польскіх кавярняў у Вільні.

У сваю чаргу ў суботу «Маральнасць пані Дульскай» будуць чытаць у сотнях месцаў па ўсёй Польшчы, а таксама ў 23 краінах свету.

IAR/аз

Сёлета палякі будуць калектыўна чытаць камедыю Габрыелі Запольскай

29.08.2021 12:34
Сёлетняе «Нацыянальнае чытанне» пройдзе 4 верасня ў некалькіх сотнях месцаў па ўсёй Польшчы, а таксама ў 23 краінах свету.