Беларуская Служба

Працягваецца праца над санкцыямі ЕС у супраць Беларусі

02.09.2021 15:26
Дадатковыя меры супраць Мінска будуць уведзеныя ў сувязі з распальваннем міграцыйнага крызісу.
Люк Дэвінь з дыпламатычнага корпуса ЕСPAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Працягваецца праца над санкцыямі ЕС супраць Беларусі ў сувязі з распальваннем міграцыйнага крызісу. Неафіцыйную інфармацыю з мінулага тыдня сёння Польскаму радыё афіцыйна пацвердзіў Люк Дэвінь з дыпламатычнага корпуса ЕС.

Ён выступіў на паседжанні Камітэта па замежных справах Еўрапарламента, прысвечаным сітуацыі на знешняй мяжы ЕС з Беларуссю і выкарыстоўванню гуманітарнага крызісу ў гібрыднай вайне супраць дзяржаў-членаў.

Люк Дэвінь паведаміў, што па справе санкцыяў Брусель звязваецца з еўрапейскімі сталіцамі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у чорны спіс могуць быць унесеныя супрацоўнікі памежных службаў Беларусі.

Акрамя санкцый супраць Мінска, Брусель таксама будзе весці перамовы з краінамі, з якіх Беларусь прывозіць мігрантаў, каб пазней «падштурхоўваць» іх праз мяжу ў Польшчу, Літву і Латвію. ЕС ужо размаўляў па гэтай справе з уладамі Ірака. Плануюцца таксама перамовы з Турцыяй.

IAR/аз