Беларуская Служба

ЕС асуджае вынясенне прысуду М. Калеснікавай і М. Знаку

06.09.2021 18:03
Марыя Калеснікава была асуджаная на 11 гадоў, а Максім Знак – на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
-     .   . , , 18  2020
Прэс-канферэнцыя Каардынацыйнай рады з удзелам М. Калеснікай і М. Знака, Мінск, 18 жніўня 2020 года Крыніца: wikipedia.org/Координационный совет белорусской оппозиции/CC BY-SA 4.0

Еўрапейскі саюз асудзіў вынясенне прысуду вядучым прадстаўнікам беларускай апазіцыі. Заяву на гэты конт апублікаваў прэс-сакратар кіраўніка дыпламатыі ЕС Петэр Стана (Peter Stano).

Марыя Калеснікава была асуджаная на 11 гадоў, а Максім Знак – на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за заклікі да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы і змову з мэтай захопу ўлады.

Прэс-сакратар кіраўніка дыпламатыі ЕС падкрэсліў у заяве, што апазіцыянеры былі асуджаныя ў закрытым працэсе па неабгрунтаваных абвінавачваннях. «Еўрапейскі саюз асуджае працяглую і абуральную няздольнасць рэжыму ў Мінску паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды грамадзян Беларусі», – дадаў прэс-сакратар. Ён паўтарыў сваё патрабаванне аб неадкладным і безумоўным вызваленні ўсіх палітвязняў у Беларусі (іх ужо больш за 650 чалавек). Стана падкрэсліў, што ўлады ў Мінску павінны выконваць міжнародныя абавязацельствы.

IAR/нг

Калеснікавай - 11 гадоў, Знаку - 10 гадоў

06.09.2021 11:35
Суд над актывістамі штабу Віктара Бабарыкі быў зачыненым.