Беларуская Служба

ААН абвясціла аб заканчэнні эпохі этылаванага бензіна

08.09.2021 14:29
Свінец пачалі дадаваць у бензін каля сто гадоў таму нібы паляпшэння работы рухавікоў.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.oleksa/Shutterstock

Праграма ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЭП) паведаміла, што Алжыр спыніў продаж этылаванага бензіну ў ліпені, паклаўшы «афіцыйны канец» выкарыстанню такога бензіну ў аўтамабілях.

Заможныя краіны пачалі паступова адмаўляцца ад этылаванага бензіну ў 1970-80-ых гадах мінулага стагоддзя з-за шкоды для здароўя людзей і навакольнага асяроддзя, але некаторыя краіны працягвалі яго прадаваць. У 2002 годзе ЮНЭП распачала заключныя намаганні па забароне этылаванага бензіну.

«Паспяховае ўвядзенне забароны на этылаваны бензін з'яўляецца велізарным дасягненнем для глабальнай аховы здароўя і нашага навакольнага асяроддзя», – заявіла выканаўчы дырэктар ЮНЭП Інгэр Андэрсан.

Свінец пачалі дадаваць у бензін каля сто гадоў таму нібы паляпшэння работы рухавікоў.

ж

Метэаролагі перасцерагаюць перад рэкорднай засухай у Польшчы

18.06.2021 15:49
Дрэнныя рашэнні і прывычкі мінулага адчуюць перадусім наступныя пакаленні – нашыя дзеці і ўнукі.