Беларуская Служба

У Будапэшце прэзідэнты Польшчы і Вугоршчыны абмеркавалі міграцыйны крызіс

09.09.2021 14:01
Вугоршчына выказала гатовасць падзяліцца з Польшчай сваім вопытам абароны межаў ад наплыву нелегальных мігрантаў. 
.   .    , , 9  2021
Я. Адэр і А. Дуда разам з жонкамі, Будапэшт, 9 верасня 2021 года Крыніца: PAP/EPA/Noemi Bruzak

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда знаходзіцца з двухдзённым афіцыйным візітам у Будапэшце. У чацвер, 9 верасня, польскі лідар сустрэўся са сваім вугорскім калегам Янашам Адэрам.

Па выніках сустрэчы з Янашам Адэрам прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што Вугоршчына выказала гатовасць падзяліцца з Польшчай сваім вопытам абароны межаў ад наплыву нелегальных мігрантаў. Размаўляючы з журналістамі, па выніках перамоваў з Адэрам, прэзідэнт Дуда нагадаў, што польскія памежнікі падтрымлівалі Вугоршчыну ў 2015 годзе.

Падчас перамоваў таксама закраналася тэма эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Пасля сустрэчы прэзідэнт Вугоршчыны Янаш Адэр заявіў, што Польшчы з'яўляецца чацвёртым па памеры эканамічным партнёрам краіны:

- Вартасць гандлёвага абароту паміж нашымі краінамі складае 10 мільярдаў еўра. У мінулыя гады эканамічнае супрацоўніцтва ўмацавалася. У цяперашні час у Вугоршчыне працуе 100 польскіх кампаній, у якіх працаўладкаваныя каля 13 тысяч супрацоўнікаў.

Асобна прэзідэнты Польшчы і Вугоршчыны абмеркавалі праект міжнароднай магістралі Via Carpatia, якія рэалізуецца ў рамках Трохморʼя.

iar/эж

700 кіламетраў шашы Via Carpatia пабудуць у Польшчы да 2025 года

08.10.2019 12:45
Міністэрства інфраструктуры Польшчы паведаміла, што сродкі на пракладку шашы ўжо пералічаны ў Нацыянальны дарожны фонд.

Мілаш Земан пра V4: Разам мы мацнейшыя

11.02.2021 16:01
Двухдзённы саміт прэзідэнтаў Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі і Славаччыны  стаў пачатак адзначэння 30-годдзя Вышаградскай групы.