Беларуская Служба

Міжнародны валютны фонд накіруе ў Беларусь "віртуальную місію"

11.09.2021 12:18
Міжнародны валютны фонд накіруе ў Беларусь "віртуальную місію" для збору дадзеных па эканоміцы.
Аўдыё

Місія накіраваная на збор дадатковай інфармацыі пра эканамічныя падзеі ў Беларусі і дзеянні ўладаў супраць наступстваў "каранакрызіса", паведамляе Reuters.

Віртуальная місія пачынаецца на фоне занепакоенасці з нагоды вылучэння ўладам Беларусі спецыяльных правоў пазыкі на суму больш за 900 млн долараў.

Фонд пачне маніторынг ўжо 13 верасня.

Нагадаем, у пачатку жніўня Міжнародны валютны фонд прыняў рашэнне падтрымаць краіны пасля няпростага для эканомік перыяду і вылучыць сродкі ў суме, эквівалентнай 650 млрд долараў. Кожнай краіне — члену Фонда належыць доля з адмысловага рэзервовага актыву SDR (Special Drawing Rights) у залежнасці ад квоты ў МВФ. Для Беларусі гэта 923 мільёны долараў.

вх