Беларуская Служба

Літва паставіла на мяжы з Беларуссю плот з калючага дроту працягласцю ў 21 км

11.09.2021 13:26
Дрот атрыманы з Эстоніі, Славеніі, Украіны, Славакіі, Венгрыі, а сродкі на яго закупку – з Чэхіі, Эстоніі і Даніі.
Budowa płotu przy granicy z Białorusią
Budowa płotu przy granicy z BiałorusiąTwitter.com/@mblaszczak

Літва паставіла на мяжы з Беларуссю плот з калючага дроту працягласцю ў 21 км. Агулам працягласць агароджы, якую павінны паставіць на граніцы, складзе 508 км. Такія дадзеныя былі паведамленыя на чарговых кансультацыях кіраўнікоў міністэрстваў унутраных спраў краін Балтыі і Польшчы. Кансультацыі прысвечаныя пытанням нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыі, паведамляе агенцтва БелаПАН.

Дрот атрыманы з Эстоніі, Славеніі, Украіны, Славакіі, Венгрыі, а сродкі на яго закупку – з Чэхіі, Эстоніі і Даніі, паведаміла МУС Літвы.

Літва, Латвія і Польшча абвясцілі рэжым надзвычайнага становішча альбо надзвычайнай сітуацыі ў памежных з Беларуссю раёнах з-за прытоку нелегалаў, галоўным чынам з Ірака.

вс

на фота: польскія салдаты ўстанаўліваюць плот з калючага дроту на мяжы з Беларуссю