Суддзя Віталь Пісанец, які займаўся справай забойства Паўла Шарамета, знойдзены мёртвым 11 верасня ў доме ў вёсцы Пагрэбы. Узбуджаная крымінальная справа па факце гвалтоўнай смерці. Пісанец быў суддзёй Пячэрскага раённага суда Кіева – паведамляе ўкраінскае Грамадскае радыё.
Крыніца станцыі сцвярджае, што ўладальнік дому і запрошаныя госці распівалі алкаголь. Паміж прысутнымі ўзнік раптоўны канфлікт, падчас якога следчага ўдарылі.
Распачатая крымінальная справу па ч. 1 арт. 115 (наўмыснае забойства) Крымінальнага кодэксу. У цяперашні час праваахоўнікі праводзяць тэрміновыя следчыя дзеянні, у тым ліку экспертызы.
Суддзя Віталь Пісанец, у прыватнасці, разглядаў хадайніцтва аб падоўжанні меры стрымання для падазраваных у забойстве журналіста Паўла Шарамета. Ён таксама разглядаў хадайніцтвы падазраваных па справе збіцця самалёта АН26.
hromadske.ua/нг