Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сустрэўся ў Крамлі з прэзідэнтам Сірыі Башарам аль-Асадам. Прэс-служба Крамля назвала згаданы візіт «нечаканым».
Паводле яе, Уладзімір Пуцін павіншаваў Башара аль-Асада з «вельмі добрым вынікам на прэзідэнцкіх выбарах». Нагадваем, на выбарах, якія адбыліся ў чэрвені палітык, які кіруе Сірыяй больш за 20 гадоў, набраў 95 працэнтаў галасоў. Сірыйская апазіцыя ставіць згаданы вынік пад сумнеў.
Прэзідэнт Расіі таксама хваліў свайго калегу за «вызваленне значнай тэрыторыі Сірыі» ад улады апазіцыі. Уладзімір Пуцін таксама паведаміў аб перадачы сірыйцам расійскіх вакцынаў супраць COVID-19.
У сваю чаргу, прэзідэнт Асад падкрэсліў, што сірыйская і расійская арміі дазволілі вярнуцца ў краіну бежанцам, якія пакінулі Сірыю падчас грамадзянскай вайны.
Паводле заявы Крамля, сустрэча прэзідэнтаў адбылася ўчора.
IAR/аз