Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лакдаўн у сталіцы Аўстраліі прадоўжаны на чатыры тыдні

14.09.2021 17:33
Краіна змагаецца з трэцяй хваляй каранавіруса. На гэты раз з мутацыяй «Дэльта».
МельбурнPAP/EPA/DANIEL POCKETT

Лакдаўн у сталіцы Аўстраліі быў прадоўжаны на чатыры тыдні. Такое рашэнне было прынятае пасля таго, як былі зафіксаваныя чарговыя 22 выпадкі заражэння каранавірусам. Каля 400 тысяч жыхароў Канберы застаюцца ў дамах з 12 жніўня. Лакдаўн быў уведзены ў горадзе пасля выяўлення першага выпадку заражэння каранавірусам.

Абавязак заставацца дома распаўсюджваецца амаль на палову жыхароў Аўстраліі, у тым ліку жыхароў найбуйнейшых гарадоў – Сіднэя і Мельбурна.

Аўстралія змагаецца з трэцяй хваляй каранавіруса. На гэты раз з мутацыяй «Дэльта». На сённяшні дзень супраць COVID-19 былі прывітыя 42% дарослых аўстралійцаў.

Нагадваем, да гэтай пары ў Аўстраліі каранавірусам заразіліся амаль 77 тысяч аўстралійцаў. Памерлі больш за 1 100 чалавек.

IAR/аз